Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ВІЦЕБСКІХ АПАЗЫЦЫЯНЭРАЎ УЛАДЗІМЕРА ПЛЕШЧАНКУ ДЫ БАРЫСА ХАМАЙДУ ЗАТРЫМАЛІ ЗА НЕСАНКЦЫЯВАНЫ ПІКЕТ


Браніслава Станкевіч, Віцебск

Спадар Хамайда быў затрыманы з плякатам, на якім былі словы “Пір падчас чумы” ды выява карыкатурнага пэрсанажу, у якім супрацоўнік Чыгуначнага райаддзелу міліцыі палкоўнік Марзавін пазнаў Аляксандра Лукашэнку. Праз гадзіну ў пастарунак прывезьлі і спадара Плешчанку, які плякатаў ня меў, але распаўсюджваў ля “Сіняга дому” партыйную літаратуру КХП БНФ.

Пасьля некалькіх гадзінаў утрыманьня ў пастарунку на абодвух апазыцыянэраў былі складзеныя пратаколы за арганізацыю несанкцыяванага пікетаваньня.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG