Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

БАБРУЙСКІХ ДОНАРАЎ ВЫМУШАЮЦЬ ЗДАВАЦЬ КРОЎ БЯСПЛАТНА


Аляксандар Сердзюкоў, Магілёў

Як сьцьвярджаюць бабруйскія донары, бясплатная здача крыві мае добраахвотна-прымусовы характар. З заробленых грошай вылічваюць кошт 900 міліграмаў крыві. Заклікі да так званай добраахвотнасьці выклікалі пратэсты сталых донараў. Як вядома, адзін літар крыві каштуе 34 500 беларускіх рублёў, і для многіх донараў, асабліва для беспрацоўных, гэта досыць вялікія грошы.

Аднак намесьнік галоўнага лекара Бабруйскай станцыі пераліваньня крыві Аляксандар Грыгарэнка сьцьвярджае, што бясплатную кроў і грошы на яе здаюць без прымусу:

(Грыгарэнка: ) “Прынясеш нам квітанцыю. Не жадаеш — будзь здароў. Дзякуй вам і за тое, што здалі кроў за грошы”.

У той жа час донары сьцьвярджаюць, што заявы пра добраахвотнасьць не адпавядаюць рэчаіснасьці. Распавядае бабруйская донарка:

(Донарка: ) “У мяне ніхто не пытаўся, ці хачу я бясплатна здаваць кроў. Я кроў здала, а ў мяне вылічылі грошы — і ўсё”.

Паводле меркаваньня бабруйскіх мэдыкаў, гэты крок неабходны з прычыны недахопу сродкаў на кампанэнты і прэпараты крыві для хворых. Прымаючы такое рашэньне, мэдыкі спасылаліся на ліст начальніка абласнога ўпрауленьня аховы здароўя спадара Мартыноўскага, які рэкамэндуе мэдычным установам заклікаць да добраахвотнай здачы крыві.

Але ж мэдыкі разумеюць, што добраахвотнасьць у такім выглядзе не палепшыць стану — таму яны шукаюць іншыя пазабюджэтныя крыніцы фінансаваньня. Той жа Аляксандар Грыгарэнка прапанаваў тры крыніцы — хворы карыстаецца крывёй сваякоў і сяброў; за кроў плаціць прадпрыемства, у якім працуе хворы; чалавек назапашвае сабе кроў на той выпадак, калі яна яму спатрэбіцца.
XS
SM
MD
LG