Лінкі ўнівэрсальнага доступу

КІНАРЭЖЫСЭРА РУСЛАНА ЗГОЛІЧА ВЫКЛЮЧЫЛІ З САЮЗУ КІНЭМАТАГРАФІСТАЎ БЕЛАРУСІ


Алег Грузьдзіловіч, Менск

Спадар Шкадарэвіч прызнаў, што рашэньне пра выключэньне прымалася бяз Зголіча. “Тут усё настолькі зразумела, што не было патрэбы яго зноў выслухоўваць”, — патлумачыў Аляксандар Шкадарэвіч.

Руслан Зголіч быў прыняты ў Саюз кінэматаграфістаў у 1994 годзе, пасьля таго, як атрымаў галоўны прыз фэстывалю “Залаты віцязь”. Летась паміж Зголічам і “Беларусьфільмам” узьнік канфлікт, у выніку якога Зголіча выключылі зь ліку аўтараў зьнятага ім фільму. Зголіч абвінавачвае кіраўніцтва беларускага кіно ў карумпаванасьці, а ў адказ гучаць падазрэньні, што рэжысэр псыхічна хворы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG