Лінкі ўнівэрсальнага доступу

<font color=CC0000 size=+0,5>АНОНС: СЛУХАЙЦЕ ЗАЎТРА</font>


Ул. інф.

“Паштовая скрынка-111”

У заўтрашняй праграме “Паштовая скрынка-111” вы пачуеце фрагмэнты лістоў, якія даслалі на Свабоду Тацяна Барэль з Асіповічаў, Мікалай Мікалаеў зь Берасьця, Віктар Ляпеша са Жлобіна і Мікалай Вязьмін зь Менску.

У лістах, якія чытае і камэнтуе вядучы праграмы Валянцін Жданко, слухачы гэтым разам:
– распавядаюць пра тое, зь якімі праблемамі сутыкаюцца былыя вязьні фашызму пры атрыманьні кампэнсацыяў;
– дзеляцца меркаваньнямі пра будучыню беларускіх прафсаюзаў пасьля таго, як Фэдэрацыю прафсаюзаў узначаліў адзін з кіраўнікоў прэзыдэнцкай адміністрацыі Леанід Козік;
– разважаюць пра будучыню беларускай мовы і выхаваньне патрыятызму.


“Беларуская Атлянтыда” (паўтор перадачы 18 ліпеня)

Калі разважаеш пра беларуска-расейскiя дачыненьнi ў гiстарычнай аддаленасьцi, зазвычай узгадваюцца шматлiкiя напады маскоўцаў на беларускiя землi i адпор беларускiх ваяроў. Але не заўсёды канфлiкты памiж суседнiмi дзяржавамi вырашалiся зброяй. Часам нашыя продкi хадзiлi ў Масковiю ня толькi бiцца, але й мiрыцца. Ужо на пачатку 16-га стагодзьдзя ў Вялiкiм Княстве Лiтоўскiм фармавалася ўласная дыпляматыя. Дзяржава мела адукаваных, разумных людзей, якiя засвоiлi права i мовы ў эўрапейскiх унiвэрсытэтах. Менавiта яны выпраўлялiся ў Маскву, каб знаходзiць там кампрамiсы ў шматлiкiх спрэчках, што ўзьнiкалi памiж краiнамi.

Першыя досьведы беларускай дыпляматыi ў разьвязаньнi беларуска-расейскiх канфлiктаў – тэма чарговай перадачы “Беларуская Атлянтыда”. Госьцем аўтара Вячаслава Ракiцкага будзе гiсторык, драматург Алесь Петрашкевiч.


“Палітычная геграфія” (паўтор перадачы 18 ліпеня)

Камянецкая Белая вежа ніколі не была белай. Але ў 1960 годзе тагачасны сакратар райкаму ўспрыняў назоў літаральна і загадаў пафарбаваць яе. Два гады таму вапну сашкрэблі, і Камянецкі стоўп набыў свой спрадвечны колер – цёмна-чырвоны. Аднак, адзінае на абшарах Эўропы абарончае збудаваньне тыпу “донжон” сёньня зачыненае для турыстаў.

Але ўражвае ў Камянцы ня толькі Белая вежа. Пра тое, што Ягор Маёрчык пабачыў у гэтым палескім мястэчку – у чарговым выпуску “Палітычнай геаграфіі”.
XS
SM
MD
LG