Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЧАЛАВЕК З ЧУЙНАЙ ДУШОЙ


Сяргей Навумчык, Прага

Мы ня здолелі датэлефанавацца да Зянона Пазьняка, які цяпер знаходзіцца на шляху зь Вільні ў Варшаву – спадзяемся, што ягоныя ўспаміны прагучаць у адмысловай перадачы “Партрэт на Свабодзе”, якая будзе прысьвечаная Ўладзімеру Кармілкіну.

На сувязі – Нямеччына, гаворыць Васіль Быкаў

(Быкаў: ) “Валодзя Кармілкін быў чалавек зь вельмі чуйнай душой, добрым чалавечым сэрцам, гэтая яго чуйная дабрыня і прывяла яго ў свой час у БНФ, зрабіла летапісцам фронтаўскіх спраў і людзей. Ён дужа любіў іх, спрыяў іхнай справе, якая і для яго стала справай ягонага лёсу. Ён зрабіў шмат маіх фатаграфіяў, нямала іх апублікавана ў кнігах і газэтах, але заўжды ён хацеў яшчэ і больш, быццам прадчуваў, што ягоны век кароткі – карацейшы за справу, якую ён любіў, дзеля якой працаваў. Ён праводзіў мяне, як я ад’яжджаў у замежжа, падарыў мне “Пагоню” і бел-чырвона-белы сьцяжок, зь якім я не расставаўся шэраг гадоў. Ён мяне зьвязваў з Радзімай, з БНФ, і заўжды нагадваў мілага й добрага Валодзю Кармілкіна. Пухам яму зямля”.
XS
SM
MD
LG