Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ВІЦЕБСКУ СЁЛЕТА ЎПЕРШЫНЮ БУДЗЕ ЗАБАРОНЕНЫ ГАНДАЛЬ ГАРЭЛКАЙ ПАДЧАС “СЛАВЯНСКАГА БАЗАРУ”


Браніслава Станкевіч, Віцебск

Дагэтуль у горадзе згадваюць, як летась падчас “Славянскага базару” п’яныя падлеткі забілі дзяўчыну, а яшчэ год таму п’яны кіроўца зьбіў некалькі чалавек на аўтобусным прыпынку… Пасьля шэрагу гучных крымінальных здарэньняў ды іншых наступстваў масавага фэстывальнага п’янства кіраўніцтва гарадзкім гандлем мусіла пагадзіцца, што продаж сьпіртнога трэба нарэшце калі не забараніць, то хаця б абмежаваць.

Сёньня ў Віцебску распачалося мантажаваньне гандлёвага абсталяваньня, і за гандлёвыя месцы ўздоўж цэнтральных вуліцаў ўжо ідзе жорсткая канкурэнцыя: забарону прыбытковае гарэлкі гандляры спадзяюцца кампэнсаваць выгодным “стратэгічным становішчам”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG