Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗА ПАТРАБАВАНЬНЕ ЗАРОБКАЎ У БАБРУЙСКУ ЗВАЛЬНЯЮЦЬ


Аляксандар Сердзюкоў, Магілёў

Дырэктар таварыства “Фандок” спадар Майко падпісаў загад пра ліквідацыю цэху мяккай мэблі. Паводле загаду людзі мусяць перайсьці на іншыя працоўныя месцы прадпрыемства. Аднак частка рабочых папоўніць шэрагі беспрацоўных.

Рабочыя лічаць, што адміністрацыя перасьледуе іх за крытыку і адстойваньне сваіх правоў. Незадоўга да загаду яны сабраліся каля бабруйскага аддзяленьня Камітэту дзяржаўнага кантроля, і 70 чалавек перадалі супрацоўнікам камітэту скаргу на дзеяньні адміністрацыі, прасілі дапамагчы ім атрымаць заробак за папярэднія два месяцы. Празь нейкі час цэх расфармавалі.

Выданьне такога загаду стала поўнай нечаканасьцю для рабочых. Спасылкі на эканамічныя цяжкасьці яны называюць недарэчнымі. Яшчэ нядаўна цэх мяккай мэблі адрамантавалі і абяцалі ўкараніць на ім новыя тэхналёгіі.

Рабочыя былога цэху мяккай мэблі называюць дзеяньні адміністрацыі адкрытага акцыянэрнага таварыства “Фандок” перасьледам за абарону сваіх правоў. Па дапамогу яны зьвярнуліся да бабруйскага аддзяленьня Беларускага Гельсынскага камітэту. Старшыня аддзяленьня Яўген Чапурышкін запэўніў, што праваабаронцы зробяць усё магчымае, каб людзі засталіся на папярэдніх працоўных месцах.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG