Лінкі ўнівэрсальнага доступу

БЕЛАРУСКІ ХАКЕІСТ БУДЗЕ ГУЛЯЦЬ У АМЭРЫЦЫ


Алесь Грыневіч, Менск

Газэта “Пітсбург Пост” паведамляе, што кантракт падпісаны на тры гады, і што Кальцоў атрымае 1 мільён 25 тысяч даляраў штогод. Гэта максымальная сума, дазволеная для навічкоў паўночнаамэрыканскай Нацыянальнай хакейнай лігі. У той жа час газэта піша, што Кальцоў спачатку будзе гуляць у ніжэйшай лізе, і ягоны гадавы гадавы заробак у гэты час складзе 80 тысяч даляраў.

21-гадовы Кальцоў стаў другім беларускім хакеістам у НХЛ. Акрамя яго, толькі Руслан Салей гуляе за амэрыканскі клюб — “Анахайм Майці Дакс”. На апошняй зімовай Алімпіядзе, дзе Беларусь узяла чацьвертае месца, Кальцоў выступіў толькі ў дьзвюх гульнях і пашкодзіў плячо. Затое на апошнім чэмпіянаце сьвету ў групе “Б” ён закінуў сем шайбаў у пяці гульнях, зрабіўшы ўнёсак у вяртаньне Беларусі ў групу наймацнейшых.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG