Лінкі ўнівэрсальнага доступу

НА ГОМЕЛЬШЧЫНЕ ГАРАЦЬ ПАЛІГОНЫ


Казімер Яноўскі, Гомельская вобласьць

Апошнія двое сутак 18 разьлікаў выратавальнікаў гомельскай управы Міністэрства надзвычайных сытуацыяў гасілі агонь на шляху ад вайсковага палігону да блізкіх вёсак Лельчыцкага раёну. Распавядае начальнік рэгіянальнай управы надзвычайных сытуацыяў Аляксандар Лужкоў:

(Лужкоў: ) “З вайсковага палігону ўчора спынілі агонь за два кілямэтры ад населенага пункту Карма, зараз змагаемся, каб абараніць населены пункт Тонеская Рудня”.

Спадар Лужкоў заявіў, што паводле закону пажарнай бясьпекі, ахову вайсковых аб’ектаў, у тым ліку і палігону, забясьпечвае Міністэрства абароны. Аднак амаль два месяцы вайскоўцы, нягледзячы сухое і гарачае надвор’е, не зважалі на ачагі пажараў. Гэта, у прыватнасьці, пацьвердзіў і першы намесьнік старшыні Лельчыцкага райвыканкаму Васіль Акуліч.

(Акуліч: ) “Яны пакуль нас адфутбольвалі. Зараз я зноў падпісаў ліст на імя міністра абароны Мальцава. Раней зьвярталіся вусна, але міністар штосьці такое дзіцячае сказаў, што курам на сьмех”.

Вайсковы палігон дыміцца і на тэрыторыі Столінскага раёну Берасьцейскай вобласьці. Намесьнік старшыні тамтэйшага райвыканкаму Іван Яроміч пацьвердзіў, што сёньня ачагі пажараў дымяць у квадратах №118, 111 і 77.

У Давыд-Гарадку таго ж Столінскага раёну ёсьць лясгас Міністэрства абароны. Ягоны начальнік Аляксей Марыніч распавёў пра цяперашнюю адмысловую тактыку барацьбы зь ляснымі пажарамі на тэрыторыі вайсковага палігону.

(Марыніч: ) “Я вам адкрыта скажу: мы ратуем лес, а агонь, які рухаецца, скіроўваем у балоты”.

Практыка аднак паказвае, што зь перасохлых балот, дарэчы, забруджаных радыяцыяй, агонь хутка выбіраецца на волю.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG