Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

37 СУПРАЦОЎНІКАЎ ДЫ ВЫХАВАНЦАЎ ВІЦЕБСКАГА ДЗІЦЯЧАГА САДКА №109 ШПІТАЛІЗАВАНЫЯ З ДЫЯГНАЗАМ “ДЫЗЭНТЭРЫЯ”


Браніслава Станкевіч, Віцебск

Праўда, тады асаблівай занепакоенасьці ў санітарных лекараў гораду гэта ня выклікала: успышку хваробы “сьпісалі” на падвышанае спажываньне сьвежай садавіны ды гародніны.

Але на наступную раніцу урачы інфекцыйнага шпіталю паведамілі, што захварэлі яшчэ 10 дзетак. Тады ў садок былі скіраваныя адмыслоўцы – гігіеністы ды лябаранты, якія ўдакладнілі дыягназ хворых ды знайшлі крыніцу захворваньня: носьбітам небясьпечнай інфэкцыі была супрацоўніца харчовага блёку.

На сёньняшні дзень усе супрацоўнікі харчовага блёку ды 30 дзетак-выхаванцаў шпіталізаваныя, а дзіцячы садок № 109 зачынены да сканчэньня дэзынфэкцыі.
XS
SM
MD
LG