Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МОЦНАЯ НАВАЛЬНІЦА НАНЕСЛА АДЧУВАЛЬНЫЯ СТРАТЫ СЕЛЬСКАЙ ГАСПАДАРЦЫ АРШАНСКАГА РАЁНУ


Браніслава Станкевіч, Віцебск

Таксама ураган павыварочваў з зямлі высокія дрэвы ды слупы электраперадач, у выніку чаго 5 вёсак засталіся без сьвятла. У найбольшай ступені пацярпелі жыхары вёскі Аланцьева Стайкаўскага сельсавету: тут вецер пазрываў дахі з хатаў ды на вачох у вяскоўцоў літаральна на бярвёны разьнёс калгасную ферму на 100 кароў ды стайню на 40 коней.

Дакладны кошт разгулу навальнічнае стыхіі яшчэ падлічваецца, але адмыслоўцы кажуць, што ён наўрад ці меншы за страты тутэйшае сельскае гаспадаркі ў выніку папярэдняй шматтыднёвай засухі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG