Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

ДЗЕ БЕЛАРУСЫ АДПАЧЫВАЮЦЬ УЛЕТКУ?


Севярын Квяткоўскі, Менск

Колькі беларусаў з названае колькасьці выяжджалі за межы Беларусі на адпачынак — невядома. Гэтак сама невядома, ці беларусы застаюцца на адпачынак у сваёй краіне з прычыны фінансавых цяжкасьцяў, ці зь любові да роднае прыроды.

(Сталая кабета: ) “Нідзе не адпачываю. Звычайна ў вёсцы ў сваякоў. На курорт езьдзіла некалькі гадоў таму. Але цяпер езьдзіць не дазваляюць даходы”.

(Маладая кабета: ) “Адпачываю ў Менску. На курорце была чатыры гады таму. Цяпер не хапае часу”.

(Будаўнік: ) “Адпачынак скарыстоўваю на дадатковы заробак”.

(Студэнтка: ) “Тут у Менску. Занятая, няма часу езьдзіць”.

(Дзяўчына: ) “Ня ведаю, адпачынак толькі пачаўся. Пакуль плянаў няма. хацелася б зьезьдзіць на мора. Можа, зьежджу. Перад тым не хапала часу й грошай”.

(Спадарыня сярэдняга веку: ) “Летам я адпачываю ў бацькоў у Краснадарскім краі. Але які цяпер адпачынак для сярэдняга беларуса? У Краснадарскі край, напрыклад, у адзін бок праезд каштуе 60 даляраў. А які сярэдні заробак беларуса?”

(Спадар сярэдняга веку: ) “На Поўдзень, мусіць, паеду: у Адэсу ці Крым. На Чорнае мора ежджу кожны год. Крым дарагаваты, але ў Адэсе хопіць даляраў 150–170”.

(Другі спадар сярэдняга веку: ) “Сына адпраўляю часта на Чорнае мора, а сам ежджу рэдка, на моры апошні раз быў гадоў дзесяць таму. А так на Нарач ежджу. Сродкі мне дазваляюць езьдзіць на паўднёвыя курорты, але так складаецца жыцьцёвая сытуацыя. Але ў маладосьці адпачываў-падарожнічаў шмат”.

(Дзяўчына: ) “Паеду на Нарач. За межамі Беларусі адпачывала адзін раз, у Крыме”.

(Пэнсіянэрка: ) “Я ніколі не была на курорце: на лецішчы і толькі на лецішчы”.

(Хлопец: ) “Зьбіраюся ў Крым. Выяжджаю на адпачынак за межы Беларусі раз на год. Калі чалавек вельмі захоча паехаць на мора, ён здолее назьбіраць патрэбную суму”.

(Спадарыня са Слоніму: ) “На рэчцы, у лесе адпачываем. За межы Беларусі ніколі не выяжджалі адпачываць, не было фінансавых магчымасьцяў”.

(Маладая прадавачка: ) “Нікуды ня еду, буду ўсё лета працаваць”.

(Абітурыент: ) “Кожны год езьдзім зь сябрамі ў Крым, Румынію, Баўгарыю. Апошні час самастойна — без бацькоў”.

(Сталы спадар: ) “У вольны час будую ўласны дом”.

(Кабета сярэдняга ўзросту: ) “Пэрыядычна выяжджаем зь сям’ёй на Азоўскае мора. Можам сабе дазволіць. Насамрэч грошай патрэбна ня так шмат. Можна паехаць з намётам, а можна засяліцца ў пяцізоркавы гатэль — усё залежыць ад запатрабаваньняў”.
XS
SM
MD
LG