Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“НАРОДНАЯ ВОЛЯ” СУДЗІЦЦА


Любоў Лунёва, Менск

У Ленінскім судзе Менску галоўны лекар 10 клінічнага шпіталю Аляксандар Балакіраў за абразу гонару й годнасьці намагаецца спагнаць з “Народнай Волі” 10 мільёнаў рублёў, а з журналісткі Марыі Эйсмант, якая напісала спрэчны артыкул “Пойдзеце самі, альбо дапаможам” — 1 мільён рублёў.

Праз гэты ж суд Аліна Клус і Ларыса Фралінкова з Жодзіна разьлічваюць спагнаць з рэдакцыі газэты 5 мільёнаў рублёў, а з аўтара артыкулу “Свавольле” Ўладзімера Іванова — 2 мільёны за распаўсюд нібыта непраўдзівых зьвестак.

У Кастрычніцкім судзе былая судзьдзя Цэнтральнага раённага суду Менску Тамара Злобіч за шэраг публікацыяў Сяргея Навоева намагаецца атрымаць з “Народнай Волі” 5 мільёнаў рублёў — кампэнсацыю за маральныя страты.
XS
SM
MD
LG