Лінкі ўнівэрсальнага доступу

<font color=CC0000 size=+0,5>АНОНС: СЛУХАЙЦЕ ЗАЎТРА</font>


Ул. інф.

“Паштовая скрынка-111”

У заўтрашняй праграме “Паштовая скрынка-111” вы пачуеце фрагмэнты лістоў, якія даслалі на Свабоду Барыс Крыўцоў зь Менску, Уладзімер Гардзейка са Смалявічаў, Андрэй Паско зь Берасьця і Мікалай Саскевіч з Калінкавічаў.

У лістах, якія чытае і камэнтуе вядучы праграмы Валянцін Жданко, слухачы гэтым разам:
– распавядаюць пра тое, як улады імкнуцца перапісаць школьныя падручнікі беларускай гісторыі;
– дзеляцца меркаваньнямі пра дачыненьні незалежнай прэсы і апазыцыйных палітыкаў;
– аналізуюць новыя праявы крызысу ў беларуска-расейскіх адносінах і разважаюць пра пэрспэктывы так званай “саюзнай дзяржавы”;
– дыскутуюць са слухачамі, якія прапануюць выкарыстоўваць расейскую мову ў праграмах беларускай Свабоды.


“Беларуская Атлянтыда”

Зьяўленьне гарэлкі ў беларускай вуснапаэтычнай творчасьці зьвязваецца з чортам. Таму архаічны беларус называў гарэлку і чортавым стварэньнем, і хваробай над хваробамі, і служкаю Сьмерці. Але важна, што хоць і ўжывалі спрадвеку людзі гэты “д’ябальскі напой”, доўгі час трымалася культура “піцьця”. Беларус падымаў пушчаную па колу – адну! – чарку і мовіў да суседа: “Пакарай цябе, Божа, блінцом, да шчэ з маслам і піўцом”.

Пра гарэлку ў народных уяўленьнях і пойдзе размова ў чарговай перадачы Вячаслава Ракіцкага “Беларуская Атлянтда”. Госьцем – этнакультуроляг Тацяна Валодзіна.
XS
SM
MD
LG