Лінкі ўнівэрсальнага доступу

УТА ЦАПФ: “Я ПРАГАЛАСАВАЛА ЗА, БО ТЭКСТ РЭЗАЛЮЦЫІ ДАСТАТКОВА ЯСНА АКРЭСЬЛІВАЕ СЫТУАЦЫЮ Ў БЕЛАРУСІ”


Ул. інф.

(Цапф: ) “Я прагаласавала за рэзалюцыю таму, што я лічу, што тэкст рэзалюцыі дастаткова ясна акрэсьлівае сытуацыю ў Беларусі, якую мы не прымаем, і я думаю, што такая рэзалюцыя магла б паспрыяць зьмяненьню гэтай сытуацыі. Безумоўна, гэта жорсткая крытыка, але з другога боку, я была за тое, каб дэлегацыя нацыянальнага сходу атрымала месца ў Парлямэнцкай Асамблеі, зь дзьвюх прычынаў.

Адна прычына грунтуецца на нашых уласных правілах. Я ня бачу, каб у нашых правілах была магчымасьць проста адмовіць нацянальнаму сходу ў гэтым. У 1997 годзе рашэньне не даваць месца нацыянальнаму сходу было правільнае, бо гэта быў прызначаны, а не абраны парлямэнт. Цяперашні нацыянальны сход быў абраны, хаця выбары і не адпавядалі тым стандартам, якіх мы патрабавалі. Але калі ў нас такія правілы, то ня трэба глядзець, як праводзіліся выбары. Гэта адно.

А яшчэ, я асабіста вельмі сур’ёзна стаўлюся да таго, каб прытрымлівацца правілаў, і гавару іншым, што вяршынства закону – самае важнае. А па-другое, у АБСЭ існуе доўгая традыцыя дыялёгу”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG