Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

ПАРЛЯМЭНЦКАЯ СЭСІЯ АБСЭ ПРЫНЯЛА РЭЗАЛЮЦЫЮ ПРА БЕЛАРУСЬ

Вольга Караткевіч, Прага

Звычайна рэзалюцыі прадстаўляюць на плянарным паседжаньні, як гэта было сёньня, дакладчыкі камітэтаў, і паколькі амэрыканскія дэлегаты ўжо паехалі назад, у ЗША – засталіся толькі супрацоўнікі сакратарыяту – дык проста не было нават ініцыятараў гэтай рэзалюцыі, а Адрыян Севярын, які старшыняваў на сёньняшнім паседжаньні, сказаў, што, паводле ініцыятараў рэзалюцыі, уся пазыцыя Палітычнага камітэту выкладзеная ў дакумэнтах і не патрабуе дадатковага тлумачэньня. Такім чынам, супраць рэзалюцыі пра Беларусь прагаласавалі 11 дэлегатаў – з Расеі, Армэніі і, як мне ўдалося ўбачыць з трыбуны для журналістаў, адзін дэлегат зь Югаславіі. Устрымаліся 14 чалавек. Усяго ў галасаваньні павінны былі браць удзел 300 дэлегатаў, але зразумела, што ў апошні дзень працы іх было ўжо меней.

Ніякіх дэбатаў, пытаньняў не было, што таксама дзіўна. Дзіўна, што выступіў дэпутат Дзярждумы Расеі Іванчанка, які падкрэсьліў чарговую катэгарычную нязгоду Расеі, як ён сказаў, з двайнымі стандартамі ў дачыненьні да Беларусі. Іванчанка адзначыў, што нельга абмяркоўваць беларускае пытаньне без удзелу дэлегацыі Беларусі. Ён меў на ўвазе дэлегацыю так званага нацыянальнага сходу. Дэлегацыі афіцынага Менску сёньня ў залі не было, як не было і Сяргея Гайдукевіча.

Каб ня склалася ўражаньне, што тут у Бэрліне гаварылі толькі пра Беларусь, скажу, што таксама прынятая рэзалюцыя пра Малдову, у якой выказваецца заклапочанасьць, напрыклад, тым, што няма прагрэсу ў вывазе расейскай зброі з Прыднястроўя. Вываз расейскай зброі паводле дамоўленасьцяў павінен быць завершаны да канца 2002 году. Таксама выказваецца ў адмысловай рэзалюцыі заклапочанасьць тым, што ў рэгіёне – маецца на ўвазе Ўсходняя Эўропа і Паўднёвая Эўропа – прысутнічаюць арганізацыі, зьвязаныя з тэрарызмам. Вялікая ўвага надавалася тут барацьбе з гандлем людзьмі, а таксама праблеме антысэмітызму. Рэзалюцыю пра антысэмітызм прапанаваў кіраўнік амэрыканскай дэлегацыі Крыстафэр Сьміт.

Крыстафэр Сьміт таксама ўнёс у Кангрэс ЗША законапраект “Акт аб дэмакратыі ў Беларусі”. На сэсіі Парлямэнцкай Асамблеі АБСЭ ўсе зацікаўленыя змаглі азнаёміцца з гэтым дакумэнтам, амэрыканская дэлегацыя была загружаная гэтымі цёмна-сінімі папкамі з выступам спадара Сьміта ў Кангрэсе і самім праектам “Акту аб дэмакратыі ў Беларусі”. Я хачу зьвярнуць увагу на тое, што Крыстафэр Сьміт даў падрабязнае інтэрвію Радыё Свабода і пра сам “Акт аб дэмакратыі ў Беларусі”, і яго пэрспэктывы, пра бачаньне ЗША сытуацыі ў Беларусі. У прыватнасьці, спадар Сьміт сказаў, што мае інфармацыю аб датычнасьці Беларусі да гандлю зброяй з Іракам, а Ірак – праблемная краіна ў дачыненьнях з Амэрыкай і Вялікай Брытаніяй. Новаабраны прэзыдэнт Парлямэнцкай Асамблеі АБСЭ, Брус Джордж – ён быў абраны сёньня бальшынёй галасоў – прадстаўляе брытанскую дэлегацыю, і ён мне сказаў, што азнаёміўся з “Актам аб дэмакратыі ў Беларусі”.
Рэзалюцыю пра Беларусь падрыхтаваў прадстаўнік ЗША ў АБСЭ Стэні Гоер. Пасьля дыскусіяў у Палітычным камітэце яе тэкст быў ухвалены бальшынёй удзельнікаў паседжаньня, і на галасаваньне быў вынесены варыянт Гоера з дадаткам латыскай дэпутаткі Хелены Дэмакавай: заклікаць беларускія ўлады выдаць візы супрацоўнікам Кансультацыйна-назіральнай групы АБСЭ ў Менску.

XS
SM
MD
LG