Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У РЭЗАЛЮЦЫІ ПАРЛЯМЭНЦКАЙ АСАМБЛЕІ АБСЭ БУДЗЕ АДМЫСЛОВЫ ПУНКТ ПРА БЕЛАРУСЬ


Ул. інф.

1. Выказваючы заклапочанасьць што да разьвіцьця дэмакратыі, павагі да правоў чалавека і вяршынства закону ў Беларусі;

2. улічваючы значныя намаганьні, якія з 1998 году робяцца рабочай групай па Беларусі для спрыяньня разьвіцьцю дэмакратыі ў Беларусі, а таксама вялікую ўвагу, якая надаецца на высокім узроўні падзеям у Беларусі;

3. адзначаючы жорсткія абмежаваньні, накладзеныя рэжымам на свабоду слова, прэсы, правядзеньня мірных сходаў і на свабоду асацыяцыяў;

4. турбуючыся пра стан грамадзянскіх правоў, несупыннае цкаваньне незалежных СМІ, неналежнае абыходжаньне з прадстаўнікамі апазыцыі [і затрыманымі], а таксама з прадстаўнікамі рэлігійных меншасьцяў,

5. згадваючы зробленыя АБСЭ высновы аб тым, што парлямэнцкія выбары, якія адбыліся ў кастрычніку 2000 году, і прэзыдэнцкія выбары, праведзеныя ў верасьні 2001 году, не адпавядалі стандартам АБСЭ што да дэмакратычных выбараў;

6. узрушаная тым, што ўрад Беларусі ігнараваў рэкамэндацыі АБСЭ пра тое, якія ўмовы павінны быць створаныя для таго, каб забясьпечыць правядзеньне свабодных і справядлівых выбараў, празрыстасьць выбарчага працэсу, у тым ліку рэкамэндацыі Бюро дэмакратычных інстытутаў і правоў чалавека АБСЭ пра ўнясеньне зьменаў у выбарчы закон, спыненьне парушэньняў правоў чалавека, ліквідацыю атмасфэры страху, забесьпячэньне функцыяваньня незалежных СМІ і ўзмацненьне функцый парлямэнту;

7. занепакоеная цьверджаньнямі пра тое, што высокапастаўленыя беларускія афіцыйныя асобы, праўдападобна, былі замяшаныя ў зьдзяйсьненьне забойстваў вядомых дзеячаў апазыцыі;

8. заклапочаная цьверджаньнямі пра тое, што Беларусь пастаўляе сьмертаносную ваенную тэхніку тэрарыстам і краінам, якія даюць прытулак тэрарыстам;

9. перакананая ў тым, што дзяржавы-ўдзельнікі АБСЭ зацікаўленыя ў існаваньні незалежнай сувэрэннай Беларусі і яе інтэграцыі ў дэмакратычную Эўропу;

10. падкрэсьліваючы жыцьцёва неабходную ролю, якую ў заахвочваньні дэмакратычнага разьвіцьця, павагі да правоў чалавека і вяршынства закону ў Беларусі адыгрывае Кансультацыйна-назіральная група (КНГ) АБСЭ, падкрэсьліваючы жыцьцёва неабходную ролю, якую ў заахвочваньні дэмакратычнага разьвіцьця і павагі да правоў чалавека і вяршынства закону ў Беларусі адыгрывае Кансультацыйна-назіральная група АБСЭ;

Парлямэнцкая Асамблея АБСЭ

11. заклікае ўрад Беларусі выконваць свае абавязацельствы ў рамках АБСЭ;

12. настойліва заклікае беларускія ўлады спыніць перасьлед незалежных СМІ, НДА, актывістаў праваабарончага руху, спыніць палітычна матываваныя арышты і затрыманьні і пачаць дасканалае і празрыстае расьсьледаваньне выпадкаў сьмерці ці зьнікненьня лідэраў апазыцыі;

13. настойліва заклікае ўрад Беларусі спыніць сваю самаізаляцыю і правесьці свабодныя, справядлівыя парлямэнцкія і прэзыдэнцкія выбары такім чынам, каб яны адпавядалі трывалым стандартам АБСЭ;

14. настойліва і рашуча заклікае ўрад Беларусі супрацоўнічаць з АБСЭ і яе інстытутамі, улучна з КНГ, для дасягненьня адпаведнасьці стандартам АБСЭ.
XS
SM
MD
LG