Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЕНСКІ ГАРАДЗКІ СУД АДМОВІЎСЯ ЗЬНЯЦЬ АРЫШТ З РАХУНКУ НЕЗАЛЕЖНАЙ ГАЗЭТЫ “НАРОДНАЯ ВОЛЯ”


Галіна Абакунчык, Менск

У сваёй заяве галоўны рэдактар газэты Іосіф Сярэдзіч гаворыць, што з гэтай прычыны газэта штодня церпіць страты на 50 тысяч рублёў і называе рашэньне першаснай судовай інстанцыі заўчасным пакараньнем. Аднак судзьдзя Менскага гарадзкога суду Іна Яблыкава пазоў газэты да суду задаволіць адмовілася.

Такое рашэньне Іосіф Сярэдзіч назваў яшчэ адным пацьверджаньнем таго факту, што ў дзяржаве існуе палітычная замова на зьнішчэньне незалежных мэдыяў.
XS
SM
MD
LG