Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

7 ЛІПЕНЯ Ў ВІЦЕБСКУ ПРАЙШЛА АКЦЫЯ АГП, ПРЫСЬВЕЧАНАЯ ЎГОДКАМ ЗЬНІКНЕНЬНЯ ЗЬМІТРА ЗАВАДЗКАГА


Браніслава Станкевіч, Віцебск

Несанкцыяваная акцыя прыцягнула ўвагу як віцяблянаў-мінакоў, так і віцебскіх міліцыянтаў. Недалёка ад плошчы Леніна да пікетоўцаў пад’ехалі некалькі міліцэйскіх машынаў, на якіх меркавалася даставіць актывістаў АГП у пастарунак. Але пікетоўцы сесьці ў машыны катэгарычна адмовіліся. І міліцыянты, не рашаючыся разганяць калёну гвалтам, суправаджалі яе на ўсім зваротным шляху, выклікаючы яшчэ большую цікаўнасьць гараджанаў. Нарэшце да пікетоўцаў выйшаў намесьнік начальніка Кастрычніцкага РАУС Віталь Лазоўскі, які папрасіў удзельнікаў акцыі разысьціся. Тым часам вакол пікетоўцаў сабраўся вялікі натоўп незадаволеных дзеяньнямі міліцыі, і пад іхным ціскам Віталь Лазоўскі мусіў саступіць: сябры АГП без перашкодаў завяршылі сваю акцыю, падчас якой было раздадзена каля тысячы агітацыйных улётак ды паасобнікіў недзяржаўных газэтаў.
XS
SM
MD
LG