Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗВОЛЬНЕНЫ МІНІСТАР АХОВЫ ЗДАРОЎЯ ЎЛАДКАВАЎСЯ НА ПРАЦУ


Любоў Лунёва, Менск

Пасьля звальненьня Астапенкі з пасады міністра Аляксандар Лукашэнка на чарговай нарадзе, якую трансьлявала беларускае тэлебачаньне, паабяцаў, што будзе сачыць, каб былы міністар у далейшым не займаў высокіх пасадаў.

Да прызначэньня на пасаду міністра Ўладзіслаў Астапенка працаваў у Інстытуце радыяцыйнай мэдыцыны дырэктарам. Цяпер ён – шэраговы навуковы супрацоўнік інстытута.
XS
SM
MD
LG