Лінкі ўнівэрсальнага доступу

БЕЛАРУСКІЯ ФАБРЫКІ ДУМКІ ПРЭЗЭНТАВАЛІ НОВУЮ КНІГУ


Віталь Цыганкоў, Менск

Кнігу склаў і падрыхтаваў да друку Цэнтар канстытуцыялізму і параўнальна-прававых дасьледаваньняў. У зборніку сабраныя праграмы і статутныя дакумэнты ўсіх 18 зарэгістраваных сёньня ў Беларусі палітычных партыяў. Дарэчы, гэтая лічба – 18 партыяў – ужо дастаткова доўга ў Беларусі не мяняецца. Ці зьяўляецца гэта сьведчаньнем стабільнасьці альбо наадварот неразьвітасьці беларускага партыйнага жыцьця? З гэтым пытаньнем я зьвярнуўся да экспэрту Цэнтру канстытуцыялізму і параўнальна-прававых дасьледаваньняў Сяргея Альфера.

(Альфер: ) "Я не лічу гэта прыкметай стабільнасьці. Нашае беларускае заканадаўства пра стварэньне палітычных партыяў дастаткова жорсткае – і набраць тысячу сяброў для палітычнай структуры, мне здаецца, дастаткова цяжка ня толькі ў Беларусі, але і ў пэўных краінах, якія зараз лічацца дэмакратычнымі.

Тым ня менш, у нас ёсьць клясычны спэктар палітычных партыяў – крайне левыя, левыя, цэнтар, правыя, крайне правыя. І тут, у колькасьці партыяў, якраз праблемаў няма – пытаньне ў тым, ці існуюць дзяржаўныя мэханізмы для разьвіцьця гэтых партыяў".

Акрамя прэзэнтацыі кнігі, на штоквартальным брыфінгу Беларускіх фабрык думкі быў прадстаўлены чарговы бюлетэнь НІСЭПД, у якім прааналізаваныя апошнія вынікі сацыялягічных апытаньняў. Экспэрты, палітолягі, кіраўнікі палітычных партыяў і грамадзкіх арганізацыяў засяродзіліся на аналізе некалькіх выразных тэндэнцыяў зьмены грамадзкай думкі Беларусі. Найперш былі вызначаныя дзьве тэмы – падзеньне рэйтынгу Аляксандра Лукашэнкі, а таксама новыя аспэкты беларуска-расейскай інтэграцыі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG