Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ПАМІЖ СЬВЯТКАВАНЬНЯМІ ЎГОДКАЎ ПУШКІНА ДЫ ШАГАЛА ВІЦЕБСКІЯ ЎЛАДЫ ЛЕДЗЬВЕ НЕ ЗАБЫЛІСЯ ПРА ЮБІЛЕЙ ЯНКІ КУПАЛЫ


Браніслава Станкевіч, Віцебск

Пытаньне “Чаму мы не сьвяткуем юбілей Купалы ў маштабах усяго гораду?” прагучала зь ягоных вуснаў падчас адмысловае нарады ў гарвыканкаме, прысьвечанай падрыхтоўцы штогадовых Шагалаўскіх сьвятаў у Віцебску, якія абавязкава праводзяцца тут пры чынным удзеле віцебскіх уладаў.

А сёлетнія сьвяткаваньні юбілею Янкі Купалы, як распавёў спадар Сімановіч, гарадзкія ўлады зьбіраліся абмежаваць правядзеньнем абласнога паэтычнага сьвята ў Ляўках, якое адбылося 8 чэрвеня. Прычым на хаця б касмэтычны перадюбілейны рамонт тамтэйшага музэю ў абласным бюджэце грошай не знайшлося, як не знайшлося іх і на правядзеньне іншых купалаўскіх урачыстасьцяў.

Між тым старшыня абласное арганізацыі ТБМ Іосіф Навумчык лічыць, што праблема ня столькі ў грошах, колькі ў тым, што гарадзкія ўлады ня надта імкнуцца праводзіць імпрэзы нацыянальнага накірунку. Таму зусім інакш і зь непараўнальнаю помпай сьвяткаваліся ў Віцебску тры гады таму 200-ыя ўгодкі расейскага паэта Аляксандра Пушкіна. Тады сьвяткаваньне доўжылася цэлы тыдзень: распачалося ўрачыстым пасяджэньнем у тэатры з кіраўнікамі вобласьці ў прэзыдыюме, а скончылася грандыёзным тэатралізаваным прадстаўленьнем з удзелам некалькіх дзясяткаў актораў ды сьпевамі цыганскага хору…

Юбілейную ж купалаўскую імпрэзу, якая прайшла сёньня ў бібліятэцы імя Горкага, сябры Таварыства беларускае мовы ды супрацоўнікі тутэйшых бібліятэк ладзілі ўласнымі сіламі. Кульмінацыяй сьвята сталася падвядзеньне вынікаў конкурсу творчых работ, прысьвечаных Янку Купалу. Але, рыхтуючы падарункі пераможцам, арганізатары конкурсу неспадзявана сутыкнуліся з тым, што ў віцебскіх кнігарнях няма купалаўскіх кніжак. Таму давялося купляць іншыя , у тым ліку творы другога сёлетнягя юбіляра – Якуба Коласа. Дарэчы, намесьніца старшыні гарвыканкаму Ларыса Аленская, перад якой адстойваў гонар беларускае паэзіі тутэйшы літаратар Давід Сімановіч, паабяцала ўвосень правесьці сьвяткаваньне 120-х угодкаў абодвух песьняроў разам. А сёньняшнюю імпрэзу Таварыства беларускай мовы гарадзкія ўлады вымушаныя былі абвясьціць галоўным гарадзкім купалаўскім сьвятам, ня маючы прапанаваць нічога іншага.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG