Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ДВА СВАЯКІ СЯМ’І ШЫСЛОЎСКІХ ПАЛЯЦЕЛІ ЗЬ МЕНСКУ Ў НЯМЕЧЧЫНУ


Алег Грузьдзіловіч, Менск

Сёньня ўсе дакумэнты былі аформленыя, і два сваякі самалётам нямецкай авіякампаніі “Люфтганза” вылецелі ў Нямеччыну. Раней паведамлялася, што ў Нямеччыну праз Маскву вылецеў адзін з кампаньёнаў прадпрымальніка Алега Шыслоўскага.

Спробы атрымаць дадатковыя зьвесткі пра сям’ю Шыслоўскіх пакуль не ўдаліся. Хатні тэлефон Шыслоўскіх у Берасьці не адказвае. Нагадаем, ужо вядома, што Шыслоўскія аказаліся ў самалёце башкірскай авіякампаніі выпадкова. Яны спазьніліся на заказаны раней іншы рэйс, бо цягнік, якім дабіраліся зь Берасьця ў Маскву, пад Кобрынем патрапіў у аварыю.
XS
SM
MD
LG