Лінкі ўнівэрсальнага доступу

БЫЛЫ ПРЭМ’ЕР-МІНІСТАР ПОЛЬШЧЫ НЯ БАЧЫЦЬ ПЕРАШКОДАЎ ДЛЯ ТАГО, КАБ БЕЛАРУСЬ СТАЛА “Ў ПОЎНАЙ СТУПЕНІ ЭЎРАПЕЙСКАЙ КРАІНАЙ”


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава

У часе спатканьня з замежнымі журналістамі, адказваючы на пытаньне Радыё Свабода пра пра будучыя стасункі Польшчы як сябра Эўразьвязу зь Беларусьсю, старшыня Эўрапейскай камісіі польскага парлямэнту Юзэф Олексы заявіў, што Варшава выконвае і будзе выконваць значную ролю ў выпрацоўцы усходняй палітыкі Аб’яднанай Эўропы.

“Мы маем вялікі досьвед у стасунках з нашымі ўсходнімі суседзямі, і адносіны Брусэля з Масквой, Кіевам і Менскам ня будуць будавацца без удзелу Варшавы”, - сказаў спадар Олексы.

Былы прэм’ер–міністар Польшчы адзначыў таксама, што стратэгічным партнэрам Польшчы на Ўсходзе застаецца Ўкраіна, аднак вялікая ўвага надаецца таксама і стасункам з Расеяй.

Гаворачы пра Беларусь, Юзэф Олексы паведаміў Радыё Свабода наступнае.

(Олексы: ) “Калі гаварыць пра Беларусь, то хачу выразна падкрэсьліць, што стасункі з гэтай краінай ня ёсьць выключна вынікам стаўленьня Польшчы да Беларусі. Гэта пытаньне стратэгічнага выбару самой Беларусі. Беларусь усё яшчэ знаходзіцца перад выбарам стратэгічнай лініі, а таксама перад неабходнасьцю дэмакратызацыі свайго ўнутранага жыцьця. Пакуль мы бачым, што Беларусь ідзе ў кірунку Расеі, ідзе на цеснае збліжэньне з Масквой. Я як добразычлівы сусед лічу, што Беларусь магла б быць краінай Эўрапейскай у поўнай ступені, бо няма для гэтага перашкодаў. Але выбар належыць да самой Беларусі. Што там дзеецца цяпер, вядома ўсім”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG