Лінкі ўнівэрсальнага доступу

НАВІНЫ ЎСЬЯСЬВЕТНАЙ НАВУКІ І ТЭХНАЛЁГІЯЎ


Вячаслаў Ракіцкі, Прага

Місія “Контур” прадугледжвае, што дасьледчы зонд найбліжэйшымі чатырма гадамі сфатаграфуе прынамсі дзьве камэты. Камэты “Энкэ” і “Швасмана-Вахмана-3”, да якіх накіруецца дасьледчы аўтамат, знаходзяцца, паводле касьмічных вымярэньняў, вельмі блізка да Зямлі. Паміж імі і нашай плянэтай усяго толькі 50 мільёнаў кілямэтраў.

КІТАЙ. У кітайскім запаведніку Шэньнунцьзя жывуць болей за 20 чалавекападобных істотаў. Пра гэта паведаміў сябра Кітайскай асацыяцыі навуковых экспэдыцыяў Чжан Цьзіньсін. Зараз кітайскія генэтэкі дасьледуюць ДНК валасоў, крыві і калу, сабраных на месцы меркаванага насяленьня гэтых істотаў. У правінцыі Хубэй, дзе знаходзіцца запаведнік, навукоўцы неаднойчы знаходзілі ня толькі валасы, кроў і кал, але і сьляды ног гэтых “гіганцкіх пітэкантрапаў”. Паводле шматлікіх сьведкаў, гэта – гарбатыя істоты, якія могуць хадзіць, распрастаўшыся. Валасы пакрываюць амаль усё цела, акрамя твару, рук і ног.

АРГЕНТЫНА. Аргентынскія палеантолягі выявілі адбіткі трохпалых канечнасьцяў, падобныя на сьляды птушыных лапаў. Узрост знаходкі складае 212 мільёнаў гадоў, у той час як першыя птушкі зьявіліся на 55 мільёнаў гадоў пазьней. Кіраўнік экспэдыцыі Рыкарда Мэльчор мяркуе, што адбіткі пакінулі выкапнёвыя рэптыліі, якія пакуль невядомыя навуцы.

ІТАЛІЯ. У дэпартамэнце фізыкі ўнівэрсытэту La Sapienza ў Рыме распрацаваная першая мапа разьмеркаваньня ўльтрафіялетавых промняў на тэрыторыі Італіі. На ёй пазначаны характэрны для кожнай геаграфічнай зоны ўзровень сонечнай радыяцыі. Розныя атмасфэрныя паказчыкі, кліматычныя дадзеныя і абмеры ўльтрафіялетавай радыяцыі дазволілі вызначыць месцы для загару. Мяркуючы па мапе, найбольш бясьпечныя для загару экалягічна неспрыяльныя зоны, бо забруджаная атмасфэра служыць своеасаблівым фільтрам.

ВЯЛІКАЯ БРЫТАНІЯ. Адмыслоўцы лябараторыі The Audio Spotlight і Mit Media Lab распрацавалі прыбор, які, выкарыстоўваючы нелінейныя ўласьцівасьці паветра, здольны ствараць накіраваны вузкі гукавы прамень. Вынаходніцтва дазволіць трансьляваць кантраляваныя гукавыя хвалі ў пэўную зону, пры гэтым, гук ня будзе чутны па-за зонай “агучваньня”. Аўдыёпераўтваральнік мае 30 сантымэтраў у дыямэтры, а ўтвораны гукавы прамень распаўсюджваецца з дыяпазонам 3 градусы. Ён здольны прайсьці ў звужаным выглядзе 100 мэтраў, “не рассыпаючыся” на гукавыя хвалі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG