Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗАМЕСТ ПЭРФОМАНСУ – ЖОРСТКАЕ ЗЬБІЦЬЦЁ МАСТАКА АЛЕСЯ ПУШКІНА


Любоў Лунёва, Менск

Сёньня а палове на сёмую вечара, калі па праспэкце Францішка Скарыны адбывалася так званае народнае гуляньне, мастак Алесь Пушкін ладзіў свой пэрфоманс у сквэры ля плошчы Незалежнасьці. Ён пасьпеў толькі разьмясьціць партрэты Ўсевалада Родзькі і Міхала Вітушкі. Адразу зьявіліся некалькі міліцыянтаў. Яны кінуліся на яго, павалілі на зямлю і зашчапілі на ягоных руках кайданкі. Гэта ўсё адбывалася на вачах некалькіх мастакоў і студэнтаў. Пачаў зьбірацца натоўп. Людзі абураліся дзеяньнямі міліцыянтаў.

(Марачкін:) "Мастак вольна выйшаў, каб выказаць сваё стаўленьне. Мастак мае права. Гэта мастак, а не хто-небудзь! Гэта ня п'яніца. Паглядзіце, колькі на ўзьбярэжнай многа п'яных ляжаць. Дзе вы? Публіка тут далікатная, нармальная, а вы правакуеце гэтую сытуацыю. Гэта была нармальная мастацкая акцыя, якая магла спакойна пачацца і скончыцца. Але міліцыі нешта не спадабалася. Яны відаць лепш разьбіраюцца ў мастацтве і ў тым, што такое пэрфоманс. Я мяркую, што мастацкай акцыяй Пушкін жадаў паказаць, што беларускія патрыёты існавалі і ў часе акупацыі".

(Галасы жанчынаў: ) "За што?!! Навошта рукі ламаеце?!!! Пушкін, мы з табою!!! Што вы робіце?!!! Дзень Незалежнасьці!!! Каты!!!"

Міліцыянт на падпітку ў цывільным кінуўся да апэратара, якога запрасіў Алесь Пушкін, і паспрабаваў вырваць зь ягоных рук камэру. Але людзі атачылі міліцыянта і прыгразілі, што здадуць яго ў пракуратуру за п'янку на службе. Міліцыянт праз кусты зьбег ад натоўпу. Алеся Пушкіна трымаюць у міліцэйскім пастарунку. Хутчэй за ўсё, на яго складуць пратакол, але, як нам стала вядома, міліцыянты яшчэ не вызначыліся з артыкулам.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG