Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ПРАЗ 10 ГАДОЎ КОЛЬКАСЬЦЬ ВІЧ-ІНФІКАВАНЫХ У БЕЛАРУСІ МОЖА ЎЗРАСЬЦІ Ў 10 РАЗОЎ, А АГУЛЬНЫЯ СТРАТЫ АД ГЭТАГА ПЕРАВЫСЯЦЬ МІЛЬЯРД ДАЛЯРАЎ


Ул. інф.

Паводле статыстычных зьвестак прадстаўніцтва ААН у Беларусі, Беларусь займае другое месца ў рэгіёне па распаўсюджаньні ВІЧ-інфэкцыіі, і асабліва ў частцы інфікаваных немаўлят, якія нарадзіліся ад хворых бацькоў. Пераважная колькасьць інфікаваных – гэта маладыя людзі ва ўзросьце ад 15-ці да 29 гадоў.

У Беларусі штомесяц павялічваецца колькасьць рэгіёнаў, ахопленых ВІЧ-інфэкцыяй – пра гэта днямі паведаміла галоўны лекар Рэспубліканскага цэнтру прафіляктыкі СНІД Лілія Мялешка. Паводле ейных словаў, цяпер у эпідэмічны працэс уцягнутыя 125 адміністрацыйных тэрыторыяў, што на 14 больш, чым на пачатку году. Пры гэтым колькасьць новых рэгіёнаў павялічваецца з кожным месяцам.

Паводле прагнозаў, да 2011 году колькасьць новых выпадкаў захворваньняў на ВІЧ-інфэкцыю ў Беларусі падвысіцца ў 10 разоў: г.зн. у краіне будзе 35 тысяч інфікаваных. Пры гэтым трэба ўлічваць ўзрастаньне тэндэнцыі распаўсюджаньня ВІЧ-інфэкцыі па-за звыклымі маргінальнымі групамі (наркаманы, людзі пэўных (лёгкіх) паводзінаў і да т.п.).

Паводле прагнозаў прадстаўніцтва ААН у Беларусі, пры цяперашнім кансэрватыўным сцэнары незаўважаньня вастрыні праблемы ды адмовы ад прыняцьця дадатковых захадаў наступныя страты складуць звыш 1 млрд даляраў ЗША.
XS
SM
MD
LG