Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ПАВОДЛЕ “РУССКОГО РАДИО”, СЯРОД АХВЯРАЎ АВІЯКАТАСТРОФЫ Ў НЯМЕЧЧЫНЕ ЁСЬЦЬ БЕЛАРУСКАЯ СЯМ’Я


Алег Грузьдзіловіч, Менск

Аднак гэтыя зьвесткі не пацьвердзілі ў даведачнай службе аэрапорту “Дамадзедава”. Там толькі пацьвердзілі, што расейскі самалёт, які ляцеў з Уфы ў Барсэлёну, спыняўся ў Маскве і “ўзяў на борт некалькі пасажыраў”. Ці былі сярод іх грамадзяне Беларусі, пакуль ня высьветлена.

У прэсавай службе Міністэрства ўнутраных справаў Беларусі няма зьвестак пра сьмерць беларускіх грамадзянаў падчас авіякатастрофы ў Нямеччыне. Намесьнік кіраўніка акампаніі “Белавія” Ігар Уранчаль абверг зьвесткі пра тое, нібыта самалёт Ту-154, які ляцеў з Уфы ў Барсэлёну, спыняўся ў менскім аэрапорце.
XS
SM
MD
LG