Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ПОЛАЦКУ СТВОРАНЫ КААРДЫНАЦЫЙНЫ ОРГАН ДЭМАКРАТЫЧНЫХ СІЛАЎ


Вінцэсь Мудроў, Полацак

На ўстаноўчым сходзе прысутнічалі прадстаўнікі гарадзкіх арганізацыяў БНФ, КХП, АГП, ТБМ, Свабоднага прафсаюзу вытворчага аб’яднаньня “Шкловалакно”, гістарычнага клюбу “Вытокі” і шэрагу іншых грамадзкіх суполак. Удзельнікі сходу прааналізавалі сёньняшнюю палітычную сытуацыю ў краіне і рэгіёне й заклікалі адзін другога актывізаваць працу з электаратам.

Камітэт грамадзянскай дзеі займее свой офіс, а напярэдадні выбараў стане гарадзкім перадвыбарчым штабам дэмсілаў. Сакратаром-каардынатарам камітэту быў адзінагалосна абраны прадпрымальнік Уладзімер Высоцкі (АГП).

Па часе аналягічны каардынацыйны орган будзе ўтвораны і ў Наваполацку.
XS
SM
MD
LG