Лінкі ўнівэрсальнага доступу

<font color=CC0000 size=+0,5>АНОНС: ЯКІЯ ПЕРАДАЧЫ ПРАГУЧАЦЬ У НАШЫМ ЭФІРЫ Ў СУБОТУ І НЯДЗЕЛЮ</font>


Ул. інф.

“Галерэя “Свабоды”. 29 чэрвеня

“Фрагмэнты часу, што сыходзіць” – гэтак завецца новая выстава, што адкрылася ў менскай галерэі “Жыльбел”. Гэтым разам яна прысьвечаная вобразу Менску. Адзін з удзельнікаў гэтага праекту, жывапісец Сяргей Рымашэўскі, распавядае пра ўласнае бачаньне таго, што завецца Горадам. Гэты мастак нарадзіўся ў Горадні, вучыўся ў Менску й Амстэрдаме, выстаўляўся ў Нью Ёрку. Перад і пасьля 11 верасьня 2001 году.


“Беларускі дыялёг на Інтэрнэце”. 30 чэрвеня

“Чарнобыльская катастрофа ня ўпісвалася ў нашую сыстэму ўяўленьняў, у нас не было падобнага досьведу ў гісторыі, і для яе мы не знаходзілі ні аналёгіяў, ні словаў”

Гэтыя словы пісьменьніцы Сьвятланы Алексіевіч вынесеныя, сярод іншых выказваньняў вядомых асобаў, на галоўную старонку новай міжнароднай інфармацыйнай плятформы з адрасам www.chernobyl.info. Афіцыйна гэты сайт адчыніўся сёлета 25 чэрвеня. Пра гэты ды іншыя новыя рэсурсы сеціва слухайце ў чарговым аглядзе “Беларускі дыялёг на Інтэрнэце”.

У гэтым выпуску вы пачуеце, сярод іншага, інтэрвію з аўтаркай ідэі зусім новага сайту www.litara.net, якая марыць далучыць да сеціва літаральна ўсіх беларускіх літаратараў.


“Вольная студыя”. 30 чэрвеня

Мастацтва ня можа існаваць ва ўмовах несвабоды. Але творца, адчуўшы перад сабой нязрушную сьцяну, павінен шукаць сваю мову, свае шыфры і паролі, якія будуць пачутыя за гэтай сьцяной. Мастак Тодар Копша не адразу стаў авангардыстам. Пры канцы 70-х ён напісаў сваіх “Паэтаў” — рэквіем па бязьвінна загубленых ахвярах сталінскіх рэпрэсіяў. Рэпрадукцыя з карціны ў альманаху “Далягляды” з цэнзурных меркаваньняў была падпісаная “Паэты Чылі”. Тое самае “Чылі” адбываецца і ў сёньняшняй Беларусі, дзе мастацтва ўсё ж аб’ядноўвае разьяднаных тыраніяй людзей… Гутарку Міхася Скоблы з пачынальнікам падсавецкага беларускага авангарду Тодарам Копшам слухайце ў нашай нядзельнай перадачы.


“Нядзельны круглы стол”: Што такое трасянка? 30 чэрвеня

Пра розныя аспэкты шырокага беларуска-расейскага побытавага, службовага і творчага выкарыстаньня трасянкі разважаюць: па тэлефоне са Смаргоншчыны Алесь Жамоцін — дырэктар кушлянскага дому-музэю першага клясыка беларускае літаратуры Францішка Багушэвіча, і ў нашай менскай студыі Алесь Стральцоў — сёлетні выпускнік дзяржаўнага эканамічнага ўнівэрсытэту, адзін са стваральнікаў беларускамоўных Інтэрнэт-прадуктаў і сябра сакратарыяту Таварыства беларускай мовы.

Праграму падрыхтавала нашая карэспандэнтка Валянціна Аксак.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG