Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ПОЛЬСКІЯ ЖУРНАЛІСТЫ АСУДЖАЮЦЬ СУДОВЫ ВЫРАК У СПРАВЕ ЖУРНАЛІСТАЎ “ПАГОНІ”


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава

“Вырак беларускага суду, які абмяжоўвае савбоду журналістам “Пагоні”, мы разглядаем як чарговы доказ парушэньня асноўных грамадзянскіх свабодаў у Беларусі. Закрываючы вусны журналістам, беларускія улады пазбаўляюць грамадзтва права на праўду”, – гаворыцца ў заяве польскіх журналістаў.

Управа Зьвязу журналістаў Польшчы заклікае Раду Эўропы, АБСЭ а таксама міжнародныя журналісцкія арганізацыі выказаць рашучы пратэст супраць гвалтоўных парушэньняў правоў чалавека ў Беларусі. “А адным з такіх парушэньняў, – гаворыцца ў заяве, – ёсьць пакараньне журналістаў за невыгодныя для ўладаў погляды”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG