Лінкі ўнівэрсальнага доступу

АДМІНІСТРАЦЫЯ ВІЦЕБСКАЕ ВОБЛАСЬЦІ ЗАГАДАЛА РУЙНАВАЦЬ ФЭРМЫ


Браніслава Станкевіч, Віцебск

Зьнішчыць занядбаныя будынкі плянуецца сіламі вяскоўцаў, якім дазволена, разабраўшы сьцены, узяць сабе прыдатную ў гаспадарцы цэглу. Далей мусяць прайсьціся трактары ды бульдозэры, і ландшафты Віцебшчыны стануць непазнавальныя – на гэта з абласнога экалягічнага фонду выдзелена 650 мільёнаў рублёў. Мясцовым кіраўнікам загадана зрабіць усё як хутчэй, бо, на думку абласнога начальства, цяперашні выгляд закінутых фэрмаў спараджае ў сялянаў адмоўныя эмоцыі ды не спрыяе працоўнаму настрою.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG