Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ПРЫСУД ЖУРНАЛІСТАМ “ПАГОНІ” – АДЛЮСТРАВАНЬНЕ СЫТУАЦЫІ СА СВАБОДАЙ ПРЭСЫ Ў БЕЛАРУСІ


Ул. інф.

Вось што ён паведаміў у інтэрвію Радыё Свабода:

(Бэрэндт: ) “Мы вельмі заклапочаныя судовым працэсам над журналістамі. На жаль, мы ня ўбачылі галоўнага рэдактара “Пагоні”, але мы вельмі засмучаныя гэтым. І я сказаў камітэту, што прысуд быў перадвызначаны. Гэта паказвае, мне здаецца, гэта вельмі моцнае адлюстраваньне сытуацыі са свабодай мэдыяў у Беларусі.

Зь іншага боку, я распавёў пра наш супольны сэмінар з дэпутатамі нацыянальнага сходу. Гэта было досыць канструктыўна, але мы ня ўбачылі нейкіх вынікаў. Мы вельмі спадзяемся, што ўвосень будуць дасягнутыя пэўныя вынікі ў справе закону аб прэсе і ў справе амбудзмана. Мы вырашылі, і я прапанаваў, каб блізкія кантакты з нацыянальным сходам былі працягнутыя”.
XS
SM
MD
LG