Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“THE FINANCIAL TIMES”: ПОГЛЯДЫ РАСЕІ І БЕЛАРУСІ НА ФОРМУ САЮЗУ АДРОЗЬНІВАЮЦЦА


Ул. інф.

Пуцін, аднак, не пацьвердзіў інфармацыю аб пэўным напружаньні ў адносінах, што існуе паміж ім і Лукашэнкам, які абвінаваціў Расею ў “тарпэдаваньні” праекту. Наступная сустрэча двух лідэраў заплянаваная на гэты тыдзень.

Пуцін хацеў бы стварыць саюз у выглядзе адзінай краіны, з адным урадам і адным парлямэнтам. Лукашэнка, у сваю чаргу, – наднацыянальны парлямэнт і агульную канстытуцыю, што гарантавала б Беларусі сувэрэнітэт і давала ёй права вета ў любых агульных пытаньнях.

Пуцін паведаміў, што зараз ён зьбіраецца вывучаць вопыт Эўразьвязу ў стварэньні наднацыянальнага парлямэнту, якому дэлегаваныя спэцыфічныя паўнамоцтвы.

Але расейскі прэзыдэнт выступае катэгарычна супраць саюзу паводле ўзору 1996 году. Як падкрэсьліў Пуцін, тэарэтычна гэты саюз мае шырокія магчымасьці, але адсутнічаюць зразумелыя мэханізмы рэалізацыі ягоных рашэньняў.

Але на мінулым тыдні менавіта эўразьвязаўскі варыянт крытыкаваў прэзыдэнт Лукашэнка. Ён лічыць, што эўрапейскі вопыт у гэтым выпадку непатрэбны. Лукашэнка, паводле ягоных словаў, заявіў Пуціну, што “ў нас ёсьць вопыт жыцьця і супрацоўніцтва ў Савецкім Саюзе, і менавіта гэты вопыт трэба выкарыстаць”. Беларускі прэзыдэнт катэгарычна адхіляе ідэю аб’яднаньня Беларусі і Расеі ў адзіную дзяржаву, таму што, на ягоную думку, такім чынам Беларусь не пазьбегне статусу правінцыі. Лукашэнка лічыць такі падыход абразьлівым.

Тым ня менш, неабходнасьць прыняцьця канкрэтных рашэньняў прымушае рабіць пэўныя крокі. Беларусь мусіць прыняць расейскі рубель у якасьці плацёжнага сродку ў 2004 годзе. Абедзьве краіны спрабуюць выпрацаваць праект канстутыцыі, які маглі б вынесьці на рэферэндум.


Іншыя матэрыялы на гэтую тэму
ў рубрыцы "Беларусь - Расея"
.
XS
SM
MD
LG