Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Я ВЕЛЬМІ РАСЧАРАВАНАЯ ТЫМ, ШТО ЎРАД ЗША НЕ ЗРАБІЎ ЗАЯВЫ НАКОНТ ПРАЦЭСУ НАД МАРКЕВІЧАМ І МАЖЭЙКАМ”


Ул. інф.

(Фіцпатрык: ) “Гэта вельмі трывожныя і дрэнныя навіны для нас. Гэта новы этап рэпрэсіяў у Беларусі. З 1996 году ціск на мэдыі ўзмацняўся, закрывалі радыёстанцыі і газэты, але зараз журналістаў пачалі пазбаўляць волі, і не на 15 сутак, а на вялікія тэрміны. Мяне непакоіць, што стала вельмі цяжка прыцягнуць увагу да такіх выпадкаў і да Беларусі ўвогуле. Я асабіста вельмі расчараваная тым, што ўрад ЗША не зрабіў заявы наконт працэсу над Маркевічам і Мажэйкам, хаця мы неаднаразова зьвярталіся да амэрыканскіх урадоўцаў. Магчыма, прычына тут – у збліжэньні заходніх краінаў з Расеяй у змаганьні з міжнародным тэрарызмам. Але мы лічым, што трэба змагацца і супраць такога тэрарызму, калі журналістаў запалохваюць і сажаюць толькі за слова.

У Эўропе і ЗША мусяць адрэагаваць на гэта, мусяць быць наступствы. Зараз будзе разглядацца пытаньне пра прызнаньне паўнамоцтваў дэлегацыі нацыянальнага сходу Беларусі ў Парлямэнцкай Асамблеі АБСЭ. Мы лічым, што для краіны, якая выганяе місію АБСЭ, для краіны, якая саджае журналістаў за тое, што яны пішуць, мусяць быць наступствы, такая дэлегацыя ня мусіць быць прызнаная. Нельга абмежавацца слоўным асуджэньнем і просьбамі вызваліць журналістаў. Павінныя быць рэальныя палітычныя наступствы”.
XS
SM
MD
LG