Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“РАСЕЯ І БЕЛАРУСЬ МАЮЦЬ ЦАЛКАМ РОЗНЫЯ ЎЯЎЛЕНЬНІ АБ ІНТЭГРАЦЫІ”


Ул. інф.

Нагодай для публікацыі стаў візыт Барыса Ельцына ў Беларусь. У 1998 годзе Барыс Ельцын і Аляксандар Лукашэнка падпісалі дамову аб саюзе Беларусі і Расеі. Цяпер Ельцын спрабуе залагодзіць канфлікт вакол гэтага саюзу, які разгарэўся паміж новым расейскім прэзыдэнтам і Лукашэнкам.

Як піша “Die Welt”, за час пасьля падпісаньня саюзнай дамовы быў адно створаны вялізны чыноўніцкі апарат саюзнай дзяржавы, які збольшага кіруе сам сабой. За чатыры гады не ўдалося дасягнуць нават адзінства мытнага і падатковага заканадаўства.

Расея і Беларусь маюць цалкам розныя ўяўленьні аб інтэграцыі, зазначае “Die Welt”. Лукашэнка імкнецца да саюзу “роўных”, Пуцін ня хоча чуць пра раўнапраўнае партнэрства. Маўляў, Беларусь можа ўвайсьці ў Расею, але атрымае ня большыя правы, чымся іншыя тэрыторыі. Пры гэтым Пуцін зьвяртае ўвагу на розныя патэнцыялы абедзьвюх краінаў.

Як піша “Die Welt”, тыя сілы ў Расеі, што скіраваныя, як Пуцін, на Захад, уважаюць Лукашэнку за палітычнага хулігана. Мала таго, што Лукашэнку падазраюць у ліквідацыі шэрагу апазыцыйных палітыкаў і што ён выгнаў зь Беларусі місію АБСЭ. Лукашэнка адмовіўся праводзіць абяцаную прыватызацыю нафтавай прамысловасьці, калі расейскія нафтавыя канцэрны ўжо распрацавалі былі дамовы пра пакупку.

На думку аглядальніка “Die Welt”, Пуцін нядаўна засьведчыў, што ён гатовы ўзмацніць ціск на Лукашэнку. Гэтак, у мінуўшчыне застануцца заніжаныя кошты, якія Беларусь плаціць за расейскі газ.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG