Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

ГОМЕЛЬСКІМ НАСТАЎНІКАМ НЕ ЗАПЛАЦІЛІ БОЛЬШ ЗА 2 МІЛЬЯРДЫ РУБЛЁЎ


Казімер Яноўскі, Гомель

Паводле зьвестак аддзелу адукацыі, на сёньня гарадзкія ўлады ня выдаткавалі зь бюджэту гомельскім настаўнікам 1 мільярд 272 мільёны рублёў адпускных грошай. Ня выплачаны пэдагогам і травеньскі заробак, а гэта — яшчэ больш за 1 мільярд рублёў.

Настаўнікі засталіся і бяз чэрвеньскага авансу, які павінны былі выдаць ім яшчэ пяць дзён таму.

Вось што кажа пра свое безграшоўе настаўніца гарадзкой сярэдняй школы №60:

(Настаўніца: ) “Нічога сабе не купляем, толькі кефір і малако п’ем”.

Супрацоўніца фінансавай управы гарвыканкаму Вольга Малаева, адказная за разьлікі са школамі, сьцьвярджае, што на выплату настаўнікам заробку і адпускных у бюджэце няма грошай. Спадзяваньні — на банкаўскую пазыку:

(Малаева: ) “На наступным тыдні пазыку будзем браць. Са старой разьлічымся і будзем новую пазыку браць у банку і аддаваць. На наступным тыдні ўсё і вырашыцца”.

У асяродку фінансістаў сыстэмы адукацыі ходзяць чуткі, што шэраг прадпрыемстваў, іншых плацельшчыкаў толькі на паперы далі справаздачу на пералічэньне ў гарадзкі бюджэт 6,5 мільярдаў рублёў падаткаў. На самай справе грошы пайшлі на плітку для рэканструкцыі ходнікаў на вуліцах Камунараў, Савецкай ды іншых.

(Малаева: ) “Такіх зьвестак у мяне няма. У нас проста не паступаюць даходы, і нікуды налева яны не ідуць”, — сьцьвярджае супрацоўніца фінансавай управы Вольга Малаева.
XS
SM
MD
LG