Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ПАМЯЦІ МІТРАПАЛІТА


Кастусь Бандарук, Прага

Я тады служыў у беларускай парафіі Сьвятога Юрыя ў Чыкага, якая лічылася кананічнай, яна падлягала Канстантынопальскаму Патрыярху. Памятаю, што перад багаслужбай я кажу Мітрапаліту: “Ўладыка, мне не выпадае з Вамі служыць, нашая Царква лічыць БАПЦ некананічнай, непрызнанай. Што скажуць мае парафіяне з Чыкага?” Памятаю, што Мітрапаліт адказаў: “Хай сабе кажуць, што хочуць. Што гэта значыць – “прызнаная ці непрызнаная”? Для мяне няважна, у якой царква юрысдыкцыі. Галоўнае, што яна праваслаўная і беларуская. Надзявайце рызу і служыце”.

Пасьля багаслужбы мае парафіяне папракалі мяне за ўдзел у ёй, я меў таксама шэраг непрыемных гутарак на гэтую тэму пасьля вяртаньня ў Чыкага.

Потым я яшчэ раз сустракаўся зь Мікалаем, хіба гэта было ў Гайлэнд-Парку. Мы доўга гутарылі пра раскол у БАПЦ, пра недахоп адукаваных сьвятароў. “Шкада, што вы ня ў нас, нам патрэбныя адукаваныя сьвятары, але добра, што прынамсі не пайшлі недзе ў расейскую царкву”, – казаў мне Мітрапаліт. Ён ужо тады быў немалады, але зрабіў на мне ўражаньне чалавека вельмі адданага беларускай справе. Ён быў вельмі актыўны, шмат пісаў, публікаваў. Але бадай галоўнае, на што я тады зьвярнуў увагу, гэта ягоная дабрыня, лагоднасьць і сьціпласьць. У яго абсалютна не было той архірэйскай напышлівасьці і ўладалюбія.

Потым я яшчэ шэраг разоў размаўляў зь Мітрапалітам тэлефанічна. Ён ахвоча расказваў аб сваіх праблемах, і адчувалася, што хаця я і перастаў служыць у беларускай Царкве, аднак ён не страціў да мяне сымпатыі. Таму мне прыкра і сумна, што болей ужо мы не пабачымся.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG