Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

НЯМЕЦКІЯ АРАНДАТАРЫ БУДУЦЬ РАТАВАЦЬ КАЛГАС У АРШАНСКІМ РАЁНЕ


Браніслава Станкевіч, Ворша

Нямецкі бізнэсмэн Пэтэр Штотц плянуе гаспадарыць у калгасе наступныя 50 гадоў і паступова выкупіць яго, зрабіўшы стратную гаспадарку рэнтабэльнай. Калісьці жаданьне арэндаваць зямлю ў гэтым калгасе выказвалі расейскія прадпрымальнікі, якія нават пабудавалі тут свой цэх па перапрацоўцы мяса. Аднак, падлічыўшы магчымыя выдаткі, расейцы перадумалі.

Тым часам у нямецкай фірмы ўжо ёсьць пэўны досьвед вывядзеньня з крызысу заняпалых беларускіх гаспадарак: год таму “Штотц Аграсэрвіс” арандавала калгас “Ленінскі шлях” у Смалявіцкім раёне. Нямецкія арандатары завезьлі туды тэхнікі на паўтара мільёна даляраў ды навучылі найноўшым тэхналёгіям тамтэйшых працаўнікоў, якія атрымліваюць цяпер заробак , эквівалентны 200 – 300 далярам. Кіраўніцтва Аршанскага раёну зьезьдзіла туды “на экскурсію”, а пасьля з ахвотаю заключыла выратавальную дамову зь нямецкімі арандатарамі.
XS
SM
MD
LG