Лінкі ўнівэрсальнага доступу

<font color=CC0000 size=+0,5>АНОНС: СЛУХАЙЦЕ ЗАЎТРА</font>


Ул. інф.

“Паштовая скрынка–111”

У заўтрашняй праграме “Паштовая скрынка–111” вы пачуеце фрагмэнты лістоў, якія даслалі на Свабоду Аляксей Смаляк зь Менску, Ларыса Пашко са Слуцкага раёну, Зьміцер Панкавец з Барысаўскага раёну і Алег Куніцкі зь Віцебску.

У лістах, якія чытае і камэнтуе вядучы праграмы Валянцін Жданко, слухачы гэтым разам:
– разважаюць пра вытокі й наступствы рознагалосьсяў паміж Уладзімерам Пуціным і Аляксандрам Лукашэнкам;
– выказваюць стаўленьне да праблемы двухмоўя ў Беларусі;
– распавядаюць пра тое, як у вясковай школе запісваюць дзяцей у піянэры;
– дзеляцца думкамі наконт зьместу асобных праграмаў беларускай Свабоды.


“Палітычная геаграфія”: Рэчыца (паўтор перадачы 20 чэрвеня)

Рэчыца слынная броварам і радовішчам нафты. Яшчэ тут знаходзіцца адзіны ў Беларусі судабудаўнічы завод, які робіць морскія водаплавы. Аднак горад унікальны ня толькі гэтым: паміж тутэйшымі каталіцкім касьцёлам і праваслаўнай царквой самая малая ў Беларусі адлегласьць — усяго 50 крокаў. Менавіта тут пад ложкамі некаторых жыхароў гораду знаходзяцца сапраўдныя склады сярэднявечнай зброі. А на першай старонцы тутэйшай раённай газэты “Дняпровец” і сёньня можна пабачыць “Пагоню”.


“Беларуская Атлянтыда”: Конь у сялянскім побыце (паўтор перадачы 20 чэрвеня)


Дзьве наступныя перадачы цыклю “Беларуская Атлянтыда” будуць прысьвечаныя каню.

Конь – на нацыянальным гербе “Пагоня”. Пра каня спрадвеку беларусы складалі вершы, сьпявалі песьні. Конь быў і застаецца сымбалем дабрабыту селяніна. Маючы каня, селянін захоўваў сваю адносную свабоду. Вось чаму бальшавікі, калі распачалі сваю калектывізацыю, найперш забаранілі селяніну мець ва ўласнасьці каня. Той адразу ж станавіўся жабраком і быў вымушаны ісьці ў калгас.

Пра гэта і шмат іншае, зьвязанае з коньмі ў беларускай гісторыі, распавядзе гісторык Алег Трусаў у дзьвюх наступных перадачах Вячаслава Ракіцкага “Беларуская Атлянтыда”. Тэма першай зь іх – конь у сялянскім побыце.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG