Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МАГІЛЁЎСКІ АБЛАСНЫ ПРАФСАЮЗ ПРАМЯНЯЎ РАБОЧЫХ “ЗЭНІТУ” НА САЮЗ З ДЫРЭКТАРАМІ І ЎЛАДАЙ


Міхал Стэльмак, Менск

Як паведаміла нашаму радыё кіраўніца сацыяльна-эканамічнага аддзелу Магілёўскага абласнога прафсаюзнага аб’яднаньня Кацярына Чысьцякова, вырашэньне праблемы масавага скарачэньня на “Зэніце” адбывалася зь іх удзелам:

(Чысьцякова: ) “Яны давялі да нашага ведама, што будзе скарачэньне, мы зьезьдзілі, у прыватнасьці я, перагаварылі з генэральным дырэктарам, і дырэктары прыйшлі да іншай высновы. 185 чалавек будуць пераведзеныя на “Ліфтмаш”. Там заробкі вышэйшыя. Бо на “Зэніце” заробкі маленькія — у сярэднім 117 тысяч рублёў. Дырэктары-малайцы і мы, разам, выправілі стан. А цяпер у нас гарачая пара. Мы працуем з камісіяй, якая прыехала сёньня да нас, у пытаньні рэфармаваньня прафсаюзаў. Прыехалі ўсе міністры, удзельнікі сэмінару”.

Як вынікае зь яе тлумачэньня, сёньня кіраўніцтва Магілёўскага абласнога аб’яднаньня прафсаюзаў разам з атачэньнем Лукашэнкі, якое брала ўдзел у сэмінары кіраўнічых кадраў, выпрацоўвалі кірунак рэфармаваньня магілёўскіх прафсаюзаў. Ужо вядомая і мадэль такога рэфармаваньня.

Прафсаюзныя структуры, як зазначыла Кацярына Чысьцякова, мяркуецца пабудаваць на ўзор выканаўчай вэртыкалі. Магілёўскае аб’яднаньне на сёньняшні дзень пакуль яшчэ ёсьць структурай Фэдэрацыі прафсаюзаў. Вось як пракамэнтаваў гэта нашаму радыё намесьнік старшыні Фэдэрацыі Яўген Бурак:

(Бурак: ) “Я лічу, што там прафсаюзныя лідэры дэзарыентаваныя і, больш за тое, яны, на мой погляд, людзі, якія маюць найвялікшы досьвед прафсаюзнай працы, але ж ён заснаваны на прыкладзе старых прафсаюзаў. Больш за тое, хацеў бы дадаць, што страх надзвычай шырока распаўсюджаны на Магілёўшчыне. Баяцца людзі. Але я ня ўпэўнены, што гэты працэс так пайшоў, што ў іх будзе вынік. Таму што ёсьць у нас і ў Магілёўскай вобласьці людзі, якія разумеюць, што адбываецца”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG