Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗАКОНАПРАЕКТ “АБ СВАБОДЗЕ ВЕРАВЫЗНАНЬНЯ” РАПТОЎНА ЗЬНІК З ЗАЎТРАШНЯГА ПАРАДКУ ДНЯ


Уладзімер Глод, Менск

Прыняты на гэтай сэсіі ў першым чытаньні законапраект выклікаў рэзкую крытыку з боку беларускага грамадзтва і прывёў да стварэньня грамадзянскай ініцыятывы “За свабоднае выравызнаньне”. А дэпутат Іван Пашкевіч, гаворачы пра сваіх калег, адзначыў, што яны “сталі на шлях рэлігійнай вайны, аб’явіўшы яе тром буйным канфэсіям — каталікам, пратэстантам і юдэям”.

Выключэньне законапраекту з заўтрашняга разгляду сябры ініцыятывы “За свабоднае веравызнаньне” расцэньваюць як першую перамогу — яны дамагаліся, каб прыпынілі прыняцьце новай рэдакцыі закону і больш галосным зрабілі працэс абмеркаваньня. Разам з тым, яны занепакоеныя тым, што ўлады, магчыма, сьвядома пайшлі на такі ход, каб знайсьці нейкі пабочны шлях.
XS
SM
MD
LG