Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ІНФАРМАЦЫЯ ПРА ВЫПРАБАВАНЬНІ БІЯЛЯГІЧНАЙ ЗБРОІ Ў СССР МОЖА БЫЦЬ КАРЫСНАЙ У БАРАЦЬБЕ З ТЭРАРЫЗМАМ


Вячаслаў Ракіцкі, Прага

Праведзенае Савецкім Саюзам у адкрытым паветры выпрабаваньне воспавай зброі ў 1971 годзе выклікала невялікую ўспышку захворваньня нават сярод людзей, якія былі прышчэпленыя. Выпрабаваньне адбылося ў порце на Аральскім моры, цяпер гэта Казахстан.

Хоць Масква ніколі не пацьвярджала ўспышку ці выпрабаваньне ў паветры, навукоўцы Інстытуту міжнародных дасьледаваньняў у Мантэрэі з удзелам казахстанскіх афіцыйных асобаў падрыхтавалі справаздачу пра інцыдэнт. Яны робяць выснову, што два немаўляткі і маладая жанчына, ніхто зь іх ня быў прышчэплены, памерлі ад рэдкай формы воспы. Сямёра, якія выжылі, былі вакцыянаваныя, і яны перанесьлі хваробу ў мяккай ці больш сур’ёзнай форме. Успышка стрымлівалася ізаляцыяй сотняў людзей і вакцынацыяй амаль 50 тысячаў насельнікаў цягам двух тыдняў. Гэта была дэманстрацыя таго, што адказы аховы здароўя могуць быць эфэктыўнымі.

Са справаздачы, якая базуецца на відавочнай рэальнасьці, вынікае, што ўспышка была выкліканая вірусамі ад выпрабаванай бактэрыялягічнай зброі на высьпе ў Аральскім моры. Вірусы заразілі сябра каманды дасьледчага судна, якое, як мяркуецца, знаходзілася ў межах дзевяці міляў ад выспы, а жанчына, у сваю чаргу, перадала вірус іншым у горадзе Аральску. Хоць некаторыя экспэрты лічаць, што аральская ўспышка воспы магла мець натуральныя прычыны, былы генэрал, які браў удзел у савецкай праграме бактэрыялягічнай зброі, паведаміў маскоўскай газэце, што ўспышка была выкліканая палявым выпрабаваньнем мікробаў.

Калі гэта сапраўды так, то паўстае небясьпечная магчымасьць воспавага нападу, які можа заразіць вялікую колькасьць людзей адначасна. Інцыдэнт паказвае таксама, што, магчыма, савецкі вірус быў настолькі незвычайна моцным, што здолеў перамагчы прынамсі частковыя папераджальныя эфэкты прышчэпкі. Гэта настойліва патрабуе, каб адміністрацыя Буша ціснула на Расею для высьвятленьня ўсіх дэталяў паходжаньня і распаўсюджаньня воспы. Гэтыя веды жыцьцёва важныя для вызначэньня таго, якія новыя вакцыны ці лекі неабходныя, каб запабегчы наступствам ад магчымага выкарыстаньня мікробаў тэрарыстамі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG