Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ПРАЦЯГВАЕЦЦА ПРАЦЭС ПА СПРАВЕ ЖУРНАЛІСТАЎ “ПАГОНІ”


Сяргей Астраўцоў, Горадня

Маркевічу — два з паловай гады, Мажэйку — два гады зьняволеньня. Пракурор Рабаў папрасіў таксама, каб суд накіраваў прадстаўленьне ў абласную пракуратуру адносна кампутарнага спэцыяліста “Пагоні” Аляксея Салея. Пракурор лічыць, што той даў непраўдзівыя паказаньні, і таму можна распачаць супраць яго крымінальную справу.

Сёньня суд выслухаў адвакатаў. Паўтары гадзіны заняў выступ Сяргея Цурко — абаронцы Міколы Маркевіча. Адвакат зазначыў, што ў Беларусі ўпершыню разглядаецца справа, у якой абвінавачаньне грунтуецца на інфармацыі з Інтэрнэту. Аднак зьвесткі сьледзтва аб атрыманьні гэтай інфармацыі ня маюць юрыдычнай сілы, што прызнаў і дзяржаўны абвінаваўца.

У сьледзтва таксама няма доказаў, што хаця б адзін карыстальнік Інтэрнэту наведваў сайт “Пагоні” і знаёміўся са зьместам арыштаваных нумароў — з інфармацыяй, якую сьледзтва паклала ў аснову абвінавачаньня Міколы Маркевіча. Хаця колькасьць наведнікаў сайту заўсёды фіксуецца.

Сяргей Цурко падсумаваў: частка доказаў сьледзтва ня мае юрыдычнай сілы, іншыя доказы абвяргае само сьледзтва. Некаторыя доказы папросту не пацьвярджаюцца — напрыклад, факт распаўсюду арыштаваных нумароў газэты. Выходзіць, не існуе доказаў злачынства.

Адвакат папрасіў суд апраўдаць Міколу Маркевіча, бо ў ягоных дзеяньнях няма складу злачынства. Адвакат Паўла Мажэйкі таксама закончыў сваю прамову просьбай апраўдаць свайго падабароннага. Гаворыць адвакат Сяргей Цурко:

(Цурко: ) “Пракурор паклаў у аснову сваёй пазыцыі меркаваньні — “можа будзе, можа не”. Але ж на гэты конт ёсьць дакладнае ўказаньне закону, Крымінальна-працэсуальнага кодэксу, дзе сказана, што любое сумненьне адносна даказанасьці віны абвінавачаных трактуецца на карысьць абвінавачаных. Вось так я магу пракамэнтаваць: бяспраўе”.

У працэсе зроблены перапынак да пятніцы 21 чэрвеня. У гэты дзень з апошнім словам выступяць Павал Мажэйка і Мікола Маркевіч.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG