Лінкі ўнівэрсальнага доступу

НА БЕРАСЬЦЕЙШЧЫНЕ ЎЛАДЫ СТВАРАЮЦЬ НОВЫЯ ПРАФСАЮЗЫ


Алег Супрунюк, Берасьце

У абласным аб’яднаньнi прафсаюзаў Берасьцейскай вобласьцi лiчаць, што менавiта ў гэтым рэгiёне Беларусi распачаты экспэрымэнт. Ягоная мэта — развалiць сапраўдны прафсаюзны рух у краiне. Менавiта таму прадстаўнiкi аблвыканкаму адмаўляюцца сустракацца зь мясцовым прафсаюзным актывам, нягледзячы на папярэднiя дамоўленасьцi.

Ужо вядомы i тэрмiн, да якога суполкi, што ўваходзяць у склад ФПБ, мусяць быць зьнiшчаныя ў рэгiёне. Паводле зьвестак зь Берасьцейскага аблвыканкаму, гэта павiнна здарыцца да 1 лiпеня.

Цiск на прафсаюзы iстотна ўзмацнiўся пасьля адмысловай нарады, што адбылася ў аблвыканкаме. Кiраўнiкам раённых выканаўчых уладаў далі загад асабiста iнiцыяваць сыход працоўных калектываў з ФПБ i ствараць новыя прафсаюзы. Адначасова ўпраўленьне юстыцыi аблвыканкаму распрацавала ўзор заяваў, неабходных для рэгiстрацыi гэтых прафсаюзных суполак. Ужо абвешчана, што новыя прафсаюзы будуць мець дзяржаўны статус.

Найперш берасьцейскiя ўлады спрабуюць лiквiдаваць cуполкi галiновага прафсаюзу работнiкаў адукацыi й навукi. Вось як камэнтуе гэтую сытуацыю старшыня Берасьцейскай абласной арганiзацыi гэтага прафсаюзу Мiкалай Коўш:

(Коўш: ) “Чаму вырашылi “задушыць” менавiта адукацыю, я мяркую, вам зразумела. Таксама i чаму ў Берасьцейскай вобласьцi. Таму што некаторыя прафсаюзы, у тым лiку i мае калегi, самастойна “здаюць” сваiх сяброў. А мы гэтага ня робiм. I таму трэба нас правучыць, каб iншым не было панадна. А па-другое, гэта трэба рабiць хутка, бо празь некалькi дзён настаўнiкi iдуць у адпачынак”.

Мiкалай Коўш таксама паведамiў, што цяпер прадстаўнiкi мясцовай вэртыкалi амаль штодня ладзяць нарады ў розных школах, падчас якiх распаўсюджваюць сярод настаўнiкаў хлусьлiвыя зьвесткi пра дзейнасьць прафсаюзу. Але ўсе звароты кiраўнiкоў галiновага прафсаюзу да пракуратуры з прапановай спынiць незаконныя дзеяньнi выканаўчай улады застаюцца без адказу.

На думку кiраўнiка Рады аб’яднаньня прафсаюзаў Берасьцейскай вобласьцi Ўладзiмера Мiрочнiка, пасьля зьмяншэньня ўплыву ФПБ на працоўныя калектывы беларускiя ўлады могуць не хаваючыся займацца прыватызацыяй i падрыхтоўкай да будачага рэфэрэндуму.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG