Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ПУЦІН ПРАПАНАВАЎ ЛУКАШЭНКУ СУСТРЭЦЦА ЯШЧЭ РАЗ


Ул. інф.

Лукашэнка яшчэ раз паўтарыў, што самае шчыльнае супрацоўніцтва з Расеяй зьяўляецца для беларускага кіраўніцтва найважнейшым прыярытэтам. Амбасадар Беларусі ў Расеі Ўладзімер Грыгор'еў адмыслова быў запрошаны на сэмінар з дакладам аб тым, як складаюцца гандлёва-эканамічныя дачыненьні паміж дзьвюма краінамі.

Інтэрфакс паведамляе, што напярэдадні адбылася тэлефонная размова Лукашэнкі з Пуціным. Паводле прэсавай службы Лукашэнкі, ініцыятарам тэлефоннай гутаркі быў менавіта прэзыдэнт Расеі. Як паведамляецца, Пуцін прапанаваў Лукашэнку сустрэцца пасьля 25 чэрвеня для чарговага абмеркаваньня інтэграцыйных працэсаў.
XS
SM
MD
LG