Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МАЛАДЫ ФРОНТ ПАТРАБУЕ СПЫНІЦЬ ПЕРАСЬЛЕД “ПАГОНІ”


Галіна Абакунчык, Менск

Свой ліст маладафронтаўцы адрасавалі генэральнаму пракурору Віктару Шэйману, бо паводле Паўла Севярынца, менавіта тут, а не ў гарадзенскім судзе, вырашаецца лёс Міколы Маркевіча й Паўла Мажэйкі. Гаворыць Павал Севярынец:

(Севярынец: ) “Заяву не хацелі прымаць, бо пракурор прымае заявы, калі яны пройдуць усе інстанцыі. На што я патлумачыў, што зьвяртаюся адразу да пракурора генэральнага, бо я ведаю, дзе прымалася рашэньне па “Пагоні”. І менавіта да спадара Шэймана ў мяне ўсе пытаньні”.

Маладафронтаўцы намерваюцца правесьці шэраг акцыяў пратэсту ў выпадку, калі гарадзенскіх журналістаў суд не апраўдае.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG