Лінкі ўнівэрсальнага доступу

<font color=CC0000 size=+0,5>АНОНС: СЛУХАЙЦЕ ЗАЎТРА</font>


Ул. інф.

“Беларускае замежжа”. (паўтор перадачы 18 чэрвеня)

Як заўсёды па аўторках, заўтра слухайце чарговы выпуск аўтарскай перадачы Ганны Сурмач і Сяржука Сокалава-Воюша “Беларускае замежжа”. Гэта будзе сустрэча зь вядомай на эміграцыі сям’ёй Кіпеляў. Зора і Вітаўт Кіпелі абодва адзначаюць сёлета свае 75-я ўгодкі. Такі паважны юбілей – ня толькі іх асабістае сьвята, але і нагода ўшанаваць зробленую імі працу дзеля беларускай справы.


“Вольная студыя”. Васіль Сёмуха: “Беларускую Біблію хочуць чытаць нават атэісты” (паўтор перадачы 16 чэрвеня)

Беларуская рэчаіснасьць апошнім часам ставіць больш пытаньняў, чым дае на іх адказаў. Мы жывем у эпоху, калі старыя мары не збываюцца, а новыя не ўзьнікаюць. І ўсё ж адна зь беларускіх мараў спраўдзілася на нашых вачах — мы нарэшце атрымалі Біблію на сучаснай беларускай мове. Перакладчык Васіль Сёмуха 14 гадоў свайго жыцьця патраціў на тое, каб Сьвятое Пісьмо ў роднай мове прыйшло ў храмы, малітоўныя дамы і кожную беларускую сям’ю.

Да гэтага афіцыйная царква не прызнала ні пераклад Францішка Скарыны ў XVI стагодзьдзі, ні пераклад Янкі Станкевіча ў стагодзьдзі XX-м. Ці прызнае яна пераклад, які зьявіўся на пачатку ХХІ стагодзьдзя? У нядзелю слухайце гутарку Міхася Скоблы зь перакладчыкам Васілём Сёмухам.

“Вострая брама”. (паўтор перадачы 16 чэрвеня)

У сярэдзіне сямідзесятых гадоў мінулага стагодзьдзя ў бабруйскім сквэрыку, які ў народзе называлі Біржай, вырашалася пытаньне, якое ўрэшце зьменіць чалавечае аблічча Беларусі. Гаварылі пра ад'езд габрэяў на гістарычную радзіму, у Ізраіль. Тады, ня гледзячы на ўсе ранейшыя вынішчэньні і перасьледы, габрэяў у Беларусі было шмат... Новая перадача з цыклю "Вострая Брама" прысьвечана той бабруйскай Біржы і яе заўсёднікам. У праграме бярэ ўдзел віленскі журналіст Віталь Каракорскі, які ў Бабруйску нарадзіўся і вырас.
XS
SM
MD
LG