Лінкі ўнівэрсальнага доступу

<font color=CC0000 size=+0,5>АНОНС: СЛУХАЙЦЕ ЗАЎТРА</font>


Ул. інф.

“Беларускае замежжа”

Як заўсёды па аўторках, заўтра слухайце чарговы выпуск аўтарскай перадачы Ганны Сурмач і Сяржука Сокалава-Воюша “Беларускае замежжа”. Гэта будзе сустрэча зь вядомай на эміграцыі сям’ёй Кіпеляў. Зора і Вітаўт Кіпелі абодва адзначаюць сёлета свае 75-я угодкі. Такі паважны юбілей – ня толькі іх асабістае сьвята, але і нагода ўшанаваць зробленую імі працу дзеля беларускай справы.


“Галерэя “Свабоды”. (паўтор перадачы 15 чэрвеня)

Неўзабаве ў Беларусі мусіць зьявіцца яшчэ адзін часопіс, прысьвечаны мастацтву. Новы часопіс мае мець трывіяльную й простую назву “Арт”. Ягоным стваральнікам, аднак, будзе не беларус, а француз... Іў Прудом, уладальнік мастацкае галерэі “Зямля людзей”, што ў Менску. Гутарку зь ім слухайце ў чарговай перадачы Сяргея Харэўскага “Галерэя “Свабоды”.


“Суботні дыялёг з Васілём Шаранговічам”. (паўтор перадачы 15 чэрвеня)

Што рабіць чалавеку, які аказаўся ў сытуацыі забароны на прафэсію, як гэта цяпер адбываецца, напрыклад, зь беларускімі пісьменьнікамі? Як выстаяць і застацца чалавекам і прафэсіяналам? Слухайце суботні дыялёг Ірыны Халіп з былым рэктарам Беларускай Акадэміі мастацтваў Васілём Шаранговічам.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG