Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

БАЮЧЫСЯ НАЎПРОСТ АДКАЗАЦЬ НА КРЫТЫКУ З БОКУ ПУЦІНА, БЕЛАРУСКІЯ АФІЦЫЙНЫЯ ПРАДСТАЎНІКІ СПРАБУЮЦЬ АДГУЛЯЦЦА НА МЕНШ ЗНАЧНЫХ АСОБАХ


Юры Дракахруст, Прага

Такую заяву, у прыватнасьці, зрабіў кіраўнік міжнароднай камісіі савету рэспублікі Мікалай Чаргінец. Ён сказаў, што Барадзін як дзяржсакратар саюзу атрымлівае заробак ад дзьвюх дзяржаваў і мусіць дзейнічаць у інтарэсах абедзьвюх краінаў. Упершыню з вуснаў сп-ра Чаргінца прагучалі абвінавачаньні на адрас Барадзіна ў фінансавых злоўжываньнях: “хацелася б задаць Барадзіну пытаньне, куды падзеліся некалькі сотняў тысячаў саюзных грошай , якія боўталіся па камэрцыйных структурах”, – сказаў Мікалай Чаргінец.

Не пасьпеў сп. Барадзін уратавацца ад швэйцарскага пракурора Бэртоссы, як пагроза ўзьнікла з боку сп. Чаргінца. Падобныя узаемныя абвінавачаньні і пагрозы, відаць, мусяць сьведчыць пра глыбока братэрскія адносіны паміж беларусамі і расейцамі. З раднёю чаго ж стрымлівацца.
XS
SM
MD
LG